У Беларусі пачалі крымінальную справу за акцыю ў Кіеве



У Менску распачата крымінальная справа ў дачыненні да Бажэны Жолудзь – паведамляе Следчы камітэт. Прычына – акцыя за мяжой. Бажэна – дзяўчына Віталя Шышова, кіраўніка Беларускага дома ва Украіне, якога знайшлі ў жніўні павешаным у парку. Паводле Следчага камітэта, Бажэна Жолудзь каля пасольства Беларусі ва Украіне заклікала да масавых беспарадкаў, што азначае прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі. Відэа выступу разышлося ў інтэрнэце.

Супраць яе завялі крымінальную справу па ч.3 арт. 361 КК РБ (“Заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі”). Ёй можа пагражаць да 5 гадоў зняволення.

Беларускае Радыё Рацыя