У Беларусі з 3 красавіка – адкрытыя наземныя граніцы



У Беларусі ад сёння – адкрытыя наземныя граніцы. Абмежаванні на іх перасячэнне ў наземных пунктах пропуску дзейнічала са снежня 2020 года. Цяпер грамадзяне Беларусь могуць уязджаць і выязджаць з краіны без абмежаванняў, без ПЦР-тэста і сертыфіката аб вакцынацыі.

Тэст або сертыфікат павінны мець іншаземцы для ўезду ў Беларусь. Іншаземцам, якія ўязджаюць у Беларусь з прычыны вайны ва Украіне, а таксама грамадзянам Расеі, якія ўязджаюць праз расейска-беларускую граніцу, тэст і сертыфікат не патрэбныя.