У Беластоку абмеркавалі культурную палітыку горада



У Беластоку прадставілі  поўны агляд культурнай палітыкі горада. Падчас мерапрыемства адбылася таксама публічная дыскусія стваральнікаў дакладу з уладамі горада і прадстаўнікамі ўстаноў культуры Беластока. На думку даследчыка Артура Цэлінскага, у Беластоку стан культуры добры.

– Працэс стварэння стратэгіі культурнай палытыкі вельмі доўгі. І істотныя праблемы, якія ўскладняюць культурны працэс у горадзе, гэта ці нізкі бюджэт, ці адсутнасць інтэграцыі ў грамадскім асяродку. У нашым выпадку сродкі на культуру растуць. Жыхары горада задаволены. Ёсць шмат разнастайных і цікавых прапаноў.

Даследаванне ініцыяваў беластоцкі магістрат, яго правялі „DNA Miasta” і Фонд SocLab.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара