У Беластоку адбудзецца фестываль Halfway Festival
У Беластоку пройдзе юбілейны Halfway Festival, на якім будзе прадстаўлена альтэрнатыўная музыка, сонг-райтэры ды фольк.
Сёлета ў Беластоку выступяць 13 удзельнікаў з Польшчы, ЗША, Скандынавіі ды Беларусі.
Кажа каардынатар Halfway Festival 2016 Ілона Карпюк:
– Ёсць музыкі, якія прыязджаюць з-за ўсходняй мяжы. Беларусь прынцыпова – гэта мая ідэя фікс, каб гэты фестываль прадстаўляў цікавыя з’явы ў беларускай музыцы.
Cярод выступоўцаў будзе і беларускі гурт з Менску – Intelligency. Halfway Festival пройдзе ў Беластоку 24-26-га чэрвеня ў амфітэатры Падляшскай оперы і філармоніі.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя
