У Беластоку адбудзецца прэзентацыя кнігі Юрыя Гуменюка



18-га кастрычніка ў Беластоку адбудзецца прэзентацыя новай кнігі публіцыстыкі гарадзенскага паэта Юрыя Гуменюка (1969-2013) – “Захлынуцца апантанасьцю жыцьця”.

Кнігу ўклаў пісьменнік Алесь Аркуш, яна выйшла ў выдавецкай ініцыятыве „Полацкае ляда”.

Прэзентацыя кнігі адбудзецца ў беластоцкай краме SLJEDZIK, па адрасе: Кіліньскага 13 памяшканне 2 / Kilińskiego 13 lokal 2 (уваход з боку Палаца Браніцкіх).

„Захлынуцца апантанасьцю жыцьця” – другая публіцыстычная кніга гарадзенскага паэта і журналіста Юрыя Гуменюка (1969-2013). Калі ў папярэдняй кнізе „Краіна няздзейсненых мараў” сабраныя нарысы і эсэ, дык новая кніга аб’яднала пераважна малыя журналісцкія формы, перадусім з незалежнай газеты „Пагоня”, якая выходзіла ў Гародні ў 1990-2000-х гадах.

Беларускае Радыё Рацыя