У Беластоку адбылася акцыя „Стоп рэпрэсіям у Беларусі!”



Каля пяцідзесяці чалавек сабралася ў Беластоку на акцыю „Стоп рэпрэсіям у Беларусі!”.

На Плошчы Касцюшкі ў Беластоку луналі беларускія бел-чырвоны-белыя сцягі і сцягі польскія. Удзельнікі, гэта перш за ўсё беларуская дыяспара, але таксама жыхары Беластока:

– Гэта найбольшая акцыя, якую я памятаю ў Беластоку. Няма словаў, павага.

– Дзе яшчэ калі не ў Беластоку палякі павінны паказаць салідарнасць з беларусамі. 

– У той самы час і за сябе магу сказаць, што да гэтага года мая палітычная пазіцыя былі такая: мая хата збоку, мяне не датычыць. Я не ўдзельнічала ў гэтым. Але калі цяпер пачалі выходзіць людзі, такія ж як я, якім раней было не тое што ўсё роўна, але мы лічылі, што наша думка ні на што не паўплывае. То цяпер хочацца верыць, што яна паўплывае на нешта.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]