У Беластоку адкрылася „Крама беларускай сімволікі”
„Крама беларускай сімволікі” месціцца ў цэнтры Беластока (ul. Bialowny, 4/lokal 2A).

Людміла Жданко адкрыла першую ў Польшчы стацыянарную краму такога кшталту.

Па словах уладальніцы, гэта не толькі гандлёвая кропка, але таксама і месца сустрэч беларусаў.

У краме можна набыць рэчы з беларускай сімволікай, нацыянальныя сцягі, сувеніры ды іншае.

Беларускае Радыё Рацыя
