У Беластоку аднавілі апаганены неафашыстамі мурал



Беластачане аднавілі знішчаны неафашыстамі мурал “Вытканае шматкультурнасцю”.

Невядомыя асобы намалявалі свастыку на яўрэйскім сімвале. Жыхары разам з аўтарамі мурала з фонда „Klamra” аднавілі малюнак і пакінулі каляровыя адбіткі далоняў:

– Гэтым мы ім кажам: „Вяртайцеся ў свае падвалы і можаце там сядзець са сваімі поглядамі”.

Мурал “Вытканае шматкультурнасцю” быў створаны ў 2015 годзе. На ім пераплеценыя рознакаляровыя ніткі і словы з розных моваў ды сімвалы. Свастыка з’явілася на мурале два тыдні таму. Паліцыя і пракуратура праводзяць следства па гэтай справе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя