У Беластоку адзначаюць 20-годдзе навучання беларускай мове



Беларусы Падляшша адзначаюць 20-годдзе навучання беларускай мове ў Беластоку. У царкве Яна Багаслова прайшла літургія на беларускай мове і малебен за вучняў, бацькоў і настаўнікаў.

Айцец Андрэй Кузьма, які праводзіў святую літургію, віншаваў вернікаў з юбілеем.

– Сардэчна ўсіх віншую з гэтай нагоды: настаўнікаў, бацькоў, але перш за ўсё – тых, хто вывучыў беларускую мову. Беларусы ў Польшчы захаваліся пры праваслаўнай веры. Сёння мы вучым беларускую мову ў школах, у семінарыі, каб захаваць аўтэнтычнасць праваслаўных вернікаў. Але перш за ўсё мова захаваецца, калі на ёй будуць размаўляць дома.

Галоўная юбілейная сустрэча пачнецца а 15-й у кафэ Zmina Klimatu на вуліцы Варшаўскай.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара