У Беластоку будуць выцінаць вусы Пілсудскага



Беластоцкія культурныя ўстановы запрашаюць на „Пікнік з Пілсудскім”. Галерэя Слендзіньскіх і Музей Войска падрыхтавалі для дзяцей настольную гульню „Дзе маршалак?”, супольнае маляванне партрэта Юзэфа Пілсудскага і выцінанку „Вусы дзеда”.

У гэты час бацькі змогуць наведаць выставу „Гэалена Бон-Шацка. Масты/Die Brucken”.

Пікнік пройдзе ў раёне Баяры, які звязаны з асобай Пілсудскага, кажа Марта Петрушко:

– Гэта вельмі добрае месца для дарослых і асабліва для дзяцей, якія будуць сябе добра тут адчуваць. Гістарычны кантэкст гэтага месца выдатны, бо менавіта на гэтай вуліцы ў 1907 годзе затрымліваўся і хаваўся падчас сваёй кансператыўнай працы Юзэф Пілсудскі.

„Пікнік з Пілсудскім” адбудзецца ў нядзелю 13-га жніўня ў Галерэі Слендзінскіх па адрасу вул. Вікторыі 5. Пачатак а 12-й гадзіне.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя