У Беластоку і Гародні з’явіцца навуковы цэнтр?



Сучасны навукова-рэстаўрацыйны цэнтр помнікаў, якога дагэтуль не хапала Падляшскаму музею ў Беластоку, можа з’явіцца дзякуючы транспамежнаму праекту.

Партнёрам праекта з’яўляецца беларускі Гісторыка-археалагічны музей у Гародні. Праект рэалізуецца ў межах еўразвязаўскай праграмы транспамежнага супрацоўніцтва „Польшча-Беларусь-Украіна на 2014-2020 гады”, на якую музеі атрымалі звыш 1,2 мільёна еўра.

Агульны кошт праекта – па дадзеных Падляшскага музею ў Беластоку – складае больш за 1,3 мільёна еўра. Партнёрам польскага музею з’яўляецца Гарадзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей. У межах праекта ў абедзвюх установах будуць створаны навукова-даследчыя і рэстаўрацыйныя цэнтры. Праект будзе доўжыцца два гады.

Цэнтр Падляшскага музею будзе створаны ў складскім памяшканні, якое знаходзіцца ў Харошчы каля Беластока. У Гародні на патрэбы цэнтра будуць дастасаваныя два будынкі. 

Паводле radio.bialystok.pl