У Беластоку і Падляшскім ваяводстве ўводзіцца маскавы кантроль грамадскіх месцаў
52 крыніцы заражэння каронавірусам выяўлены ў навучальных установах Падляшскага ваяводства. Адна з прычын – грэбаванне нашэннем масак у грамадскіх месцах. Падчас адмысловай прэс-канферэнцыі па эпідэмічнай сітуацыі ў Падляшскім ваяводстве прынятыя адпаведныя меры – распавяла в.а. Падляшскага дзяржаўнага ваяводскага санітарнага інспектара Ева Якубовіч:
– Гэта стандартны кантроль, які праводзіўся і да гэтага часу. Ніхто нас не звольніў з гэтага абавязку. Але цяпер будзе ўзмацненне кантролю над кліентамі ў гандлёвых аб’ектах і яго персаналам. На жаль, будуць ужыты карныя абмежаванні.

Гатовасць медыкаў Беластоку да прыняцця новай хвалі кавід-захварэўшых ацаніў дырэктар універсітэцкай педагагічнай больніцы ў Беластоку Ян Кахановіч:
– Сітуацыя цяжкая, але стараемся абагнаць каронавірусную хвалю, так, каб пацыенты не засталіся без апекі. Важна мець такі „буфер”, каб мы мелі прафесійных медыкаў для барацьбы з ковідам. Каб можна было выкарыстаць усе магчымыя метады лячэння.
Паводле ўдзельнікаў прэс-канферэнцыі,за парушэнне маскавага рэжыму на вінаватых паліцыяй будзе накладацца штраф паводле пратаколу. Важнымі застаюцца прышчэпкі для насельніцтва і аператаўныя звароты ў лякарні пры першых сімптомах каронавірусу.
Фота аўтара
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
