У Беластоку на адну культурніцкую пляцоўку стане меньш



Рашэннем беластоцкіх гарадскіх дэпутатаў Цэнтр імя Людвіка Заменгофа не будзе самастойнай установай культуры. Пастанова датычыць аб’яднання цэнтра з Беластоцкім асяродкам культуры і паклікання новай самаўрадавай установы культуры. Планы не былі абмеркаваныя з супрацоўнікамі цэнтра Заменгофа і прадстаўнікамі культурніцкага асяроддзя Беластока. Кажа дырэктар цэнтра Ежы Шаршуновіч:

– Я не магу гэта каментаваць, пакінем гэта журналістам, але вынік такі. Са мной ніхто пра гэта не размаўляў. Петыцыю супраць закрыцця цэнтра падпісалі  тысяча чатырыста чалавек.

Дэпутат ад клуба “Закон і справядлівасць” Кшыштаф Стаўніцкі, які галасаваў за аб’яднанне ўстановаў, лічыць пастанову патрэбнай:

– Мы з самага пачатку былі супраць выдзялення Цэнтру ім. Людвіка Заменгофа са структуры Беластоцкага асяродка культуры. І сённяшняе галасаванне стала адлюстраваннем нашай пазіцыі, якая не змянілася за гэтыя шэсць гадоў.

Падрабязнасці стварэння новай культурніцкай установы пад старым назовам Беластоцкі асяродак культуры пакуль няясныя.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота radio.bialystok.pl