У Беластоку на курсы польскай мовы набіраюць стэдэнтаў з „Усходу”



Працягваецца набор на курсы польскай мовы для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Расеі, якія вучацца ў Беластоку. Беластоцкі цэнтр падтрымкі студэнтаў з Усходу шукае студэнтаў, якія толькі пачынаюць вучобу, або ўжо вучацца і хочуць палепшыць веданне польскай мовы.

Менавіта таму гэтыя курсы адаптаваныя да ўзроўню ведаў студэнта, кажа каардынатар цэнтра Яанна Кулак:

– Гэтыя курсы будуць складацца са 110 дыдактычных гадзін-заняткаў. Удзел у гэтых курсах будзе сумяшчацца з бясплатнымі экскурсіямі ў Варшаву, Кракаў, а таксама па Падляшскаму ваяводству. Пасля завяршэння гэтых курсаў студэнты атрымаюць магчымасць прайсці стажыроўку ў грамадскіх арганізацыях у Беластоку, якія будуць аплачвацца са сродкаў Беластоцкага цэнтра падтрымкі студэнтаў.

Беластоцкі цэнтр падтрымкі студэнтаў узнік сёлета, асноўная яго мэта прававая і адаптацыйная падтрымка для студэнтаў з Беларусі, Украіны і Расеі, якія вучацца ў беластоцкіх навучальных установах.

Падрабязную інфармацыю пра цэнтр і курсы можна знайсці на старонцы studyinbialystok.pl.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]