У Беластоку назвалі лепшы літаратурны дэбют года



У Беластоку ўрачыста падсумавалі вынікі Агульнапольскага конкурсу беларускай паэзіі і прозы “Дэбют”. Ужо сямнаццаць год гэтае мерапрыемства ладзіць тыднёвік беларусаў у Польшчы “Ніва”.

DSC05254

Творчых людзей сярод беларускай меншасці з году ў год усё больш. Сёлета працы на конкурс паступілі ад 80 асоб. Як падкрэслівае адна з лаўрэатаў “Дэбюту”  Наталля Васько, конкурс дае магчымасць гучаць беларускаму слову:

– Я стараюся пісаць на беларускай мове, бо гэта мая родная мова, і я нават думаю па-беларуску. Я памятаю, як на конкурсе я падумала: якія прыгожыя вершы гучаць, я таксама такія вершы хачу пісаць.

Сярод лаўрэатаў апынуліся яшчэ Караліна Каравай, Вераніка Кардзюкевіч, Магда Бяляўская. Урачыстае падвядзенне конкурсу “Дэбют” завяршылася канцэртам беларускага барда з Гародні Уладзіміра Хільмановіча.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара