У Беластоку назвалі пераможцаў ХХ конкурсу «Дэбют»



ХХ літаратурны семінар „Бязмежжа” завяршыўся ХХ Агульнапольскім конкурсам беларускай паэзіі і прозы «Дэбют», які арганізуе тыднёвік беларусаў у Польшчы «Ніва».

З прывітальным словам да маладых літаратараў звярнуўся старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

— Вялікі дзякуй за магчымасць прысутнічаць на гэтай ўрачыстасці. Вельмі рады бачыць у залі так шмат творцаў. Беластоцкая зямля заўсёды была багатая талентамі і мы выдатна ведаем прозвішчы найбольш вядомых беластокцаў, што пакінулі свой след у літаратуры і якія працуюць сёння ў літаратуры.

Настаўніца Анна Кандрацюк:

— Мне так здаецца, бо так заўсёды гаворыцца, што такой добрай душой з’яўляецца спадарыня Міра Лукша, бо яна, паводле мяне і вучняў, якія сустракаюцца з ёй, вельмі цёплая асоба. Яна, як добрая маці, усіх ахінае крыламі.

Малгажата Садоўска, першае месца ў малодшай катэгорыі конкурсу «Дэбют»

— Звычайна я пішу, калі хачу выказаць свае жалі, апісаць тое, што адчуваю, калі мяне перапаўняюць эмоцыі.

Сёлета журы конкурсу разглядала  44 літаратурныя тэксты ў дзвюх катэгорыях: вучні і моладзь пачатковых школ і гімназіі, ды моладзь сярэдніх школ і дарослыя. У старэйшай групе ў прозе перамагла Магдалена Беляўска, у прозе Ірэна Лукша, а ў прозе ў малодшай групе Вераніка Кадзюкевіч.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]