У Беластоку невядомыя скралі з крамы бела-чырвона-белы банер



У Беластоку з памяшкання крамы беларускай сімволікі скралі банер з „Пагоняй”. Раней знік бела-чырвона-белы сцяг. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал MOST.

Фота з тэлеграм-чата Крамы беларускай сімволікі: https://t.me/sklepbelsymb03112021

Крама беларускай сімволікі адкрылася ў Беластоку ў пачатку лістапада, гэта адзінае падобнае месца ў горадзе.

„Ужо неяк не да жартаў. Будзем выклікаць паліцыю і разбірацца”, – распавяла гаспадыня крамы Людміла Жданко.