У Беластоку пачынаецца фестываль PODKoffA-2017



«Sztywny Pal Azji», «Raz Dwa Trzy» і «Чэрэмшына» – гэта зоркі сёлетняга юбілейнага дзясятага фестывалю музыкі і чыгуначнай тэхнікі PODKoffA-2017.

Двухдзённае мерапрыемства пачынаецца ўжо сёння, 9 чэрвеня, на тэрыторыі чыгуначнага дэпо ў Беластоку. Апрача канцэртаў зорак гасцей фестывалю чакаюць таксама фотавыстава падрыхтаваная мясцовым фатографамі, кажа арганізатар Барбара Кузуб-Самосюк з Таварыства аматараў народнай культуры ў Чаромсе.

Гэтыя гурты паказваюць розную музыку, ёсць і фольк, і рок і спяваная паэзія. Таксама пройдзе выстава Томаша Паскробкі і Томаша Гжэся «Святыя куты Падляшша».

Канцэрты зорак фестывалю PODKoffA-2017 cтартуюць у 17.30. У суботу фестываль праязджае на вакзал Палац-Белавежа. Пачатак у 14 гадзін.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток