Беласток запрашае на Дні сучаснага мастацтва



25 траўня — другі дзень Дзён сучаснага мастацтва ў Беластоку.

У галерэі «R 5» можам пабачыць выстава кветкавых кампазіцыі Паўла Матышэўскага і Магдалены Франчак «Упартая прысутнасць». Сёння нас чакае і адзіны беларускі акцэнт на фестывалі. Вечарам ў тэатральнай акадэміі — спектакль “З жыцця насякомых” беларускай групы “Незалежны тэатр і танцавальны праект”. Удзельнікамі групы з’яўляецца кабарэ-бэнд «Сярэбранае вяселле», — кажа каардынатарка Дзён сучаснага мастацтва Ганна Лушыньска:

— Беня, якая закладала «Сярэбранае вяселле», таксама з’яўляецца асновай у спектаклі «З жыцця нясекомых», а пасля гэтага таксама адбудзецца канцэрт мікра-кабарэ і гэта таксама будуць сонгі «Сярэбранага вяселля».

Выступ беларускіх акцёраў — у 20.30 у Тэатральнай акадэміі ў Беластоку. Крыху раней, а 18-ай гадзіне, запланаваны вернісаж выставы “Упартая прысутнасць” у галерэі «R 5».

***

24 траўня

Канцэрты, выставы, майстар-класы, але найперш спектаклі вядомых тэатраў з Польшчы і Еўропы. У Беластоку пачынаюцца Дні сучаснага мастацтва, і працягнуцца да нядзелі, 28 траўня.

Ужо сёння ўвечары ў старой габрэйскай школе: вул. Ліпова, 41 адкрыецца мастацкая інсталяцыя Марціна Дымітра: «Тэрыторыі сну». Аднак, большасць з 20-ці запланаваных мерапрыемстваў — гэта тэатр, бо Дні сучаснага мастацтва ад пачатку былі тэатральнай імпрэзай, — кажа каардынатарка фестывалю Анна Лушыньска:

— Сёлета таксама будзе шмат канцэртаў, ці дакладней музычных спектакляў. У кожным спектаклі спалучаюцца розныя акцэнты: напрыклад візуальнае мастацтва мяшаецца з нейкімі песнямі, ці то традыцыйнымі, ці то вельмі сучаснымі. 

Ёсць таксама беларускі акцэнт на сёлетніх Днях сучаснага мастацтва. Са сваім спектаклям  “З жыцця насякомых” выступіць Мінская група “Незалежны тэатр і танцавальны праект”. Выступ беларускіх акцёраў — 25 траўня ў 20.30 у Тэатральнай акадэміі.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя