У Беластоку падрыхтавана 5000 месцаў начлега для ўцекачоў з Украіны



У Беластоку падрыхтавана 5000 месцаў начлега для ўцекачоў з Украіны. Рашэнне прынятае 28 лютага на паседжанні гарадскіх уладаў у справе Украіны.

Каментуе Збігнеў Нікіфаровіч, намеснік прэзідэнта Беластока:

– Горад Беласток разам з ваяводай Падляшскім арганізуюць шырокую дапамогу для ўцекачоў з Украіны. Мы збіраем матэрыяльную, рэчавую дапамогу, прадукты харчавання, гігіенічныя сродкі. Ужо падрыхтаваныя месцы для начлегу. Мы падрыхтавалі 5000 месцаў для начлегу, менавіта столькі прапанаваў і выдзяліў горад. На першым месцы гатэль BOSiR, шмат таксама і прапановаў ад прыватных асобаў, якія прымуць бежанцаў.

Усе ахвотныя ў Беластоку могуць дапамагчы і прынесці рэчы і ежу для ўцекачоў з Украіны па адрасе: вуліца Св. Роха, 3.

ФЦ, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]