У Беластоку паказалі спектакль „Казка пра рыбака і рыбку”



У Беластоцкім лялечным тэатры прайшла прэм’ера спектаклю „Казка пра рыбака і рыбку”. Інсцэніроўка паўстала пры супрацы беластоцкіх акцёраў з беларускім рэжысёрам Ігарам Казаковым з Магілёўскага абласнога тэатра лялек. На яго думку, менавіта гэтая казка Аляксандра Пушкіна вельмі актуальная і зараз.

Менавіта гэтая казка добрая тым, што яна, як шматслойны пірог, уздзейнічае на ўсіх узроўнях на ўсіх гледачоў. Кожны ўзровень штосьці адкрывае. Казка актуальная сваёй праблематыкай. Бо рыба і стары – гэта метафара чалавек і акаляючая яго рэчаіснасць, прырода, узаемаадносіны чалавека з іншымі людзьмі.

Беластоцкі лялечны тэатр спектаклем „Казка пра рыбака і рыбку” адначасова паказаў апошнюю прэм’еру ў гэтым сезоне.

 

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі