У Беластоку паказалі спектакль пра жыццё мігрантаў у Польшчы



13 лістапада ў Беластоку адбыўся спектакль пра жыццё мігрантаў у Польшчы. У спектаклі ўдзельнічалі беларусы, украінцы, палякі і грузіны.

Пра спектакль і праект, у рамках якога ён быў арганізаваны, распавядае віцэ-прэзідэнт фонду “Polza” Кацярына Гацко:

– Мы – арганізацыя, якая дапамагае мігрантам адаптавацца і інтэгравацца ў новай краіне, Польшчы. Таксама мы дапамагаем палякам даведвацца пра культуру і традыцыі суседніх краін.

Гэты праект рэалізаваны ў межах праграмы “Civik Europe“. Праект называецца “Беларуская культура Падляшша”. Ён складаецца з двух частак, выніковы варштат-прэзентацыя нашага ўсяго праекта, што мы рабілі – са слайдамі фотаздымкамі. Мы разам з нашымі ўдзельнікамі зрабілі тэатр.

Спектакль меў назву “Калабок”. Падчас спектакля з вуснаў актораў гучала беларуская мова.

Францішак Цярэшка, Беларускае Радыё Рацыя