У Беластоку пакажуць спектакль пра Бежанства 1915 года



Сем жанчын і сем расказаў пра гісторыю бежанства. У Беластоку пройдзе прэм’ера эксперыментальнага спектакля “Бежанкі”.

Рэжысёр Міхал Станкевіч запрасіў акторак-аматарак, каб расказалі гісторыі пра Бежанства, якія ўспаміналася ў іх сем’ях. У адмысловых майстар-класах і рэпетыцыях удзльнічалі 7 жанчын.

Паводле рэжысёра Міхала Станкевіча, у час супольнай працы пры спектаклі жанчыны будавалі расказы з абрэзкаў пачутых некалі інфармацыі:

— У час спектаклю мы спрабуем распавесці, пра прыгадванне, яўленне,

як гэта магло выглядаць. Спрабуем збудаваць вобраз в кавалкаў апавяданняў і фраз, якія чуліся ў дзяцінстве ад бабулі.

 

Прем’ера адбудзецца ва Універсітэцкім цэнтры культуры на кампусе Універсітэта ў Беластоку па вуліцы Цыялкоўскага, 1N. Пачатак у 18 гадзін паводле польскага часу. Уваход бясплатны.

Лукаш Леанюк, Беласток, Беларускае Радыё Рацыя