У Беластоку пахаваюць сірыйскага ўцекача, які памёр у Польшчы



Заўтра, 19 лістапада, адбудзецца пахаванне сірыйскага ўцекача, які памёр у Польшчы пасля таго як быў выдвараны службамі. Ісса Ерэсу было 24 гады, нарадзіўся ён у Сірыі ў горадзе Гама 1 студзеня1997 года. Вядома, што быў у шпіталі, затым памежная ахова выдварыла яго ў Беларусь. Пасля ён зноў перайшоў мяжу.

Пахаванне 19-гадовага Ахмеда аль-Хасана на мусульманскіх могілках у Багоніках (Польшча). Фота: Agencja Wyborcza.pl

У верасні ён пераслаў апошняе паведамленне пра месца знаходжання сваей дзяўчыне з зоны надзвычайнага становішча. Невядома, калі  памёр Ісса, яго цела знайшла паліцыя 13 кастрычніка на полі непадалёк ад вёскі  Клімаўка. Ісса быў хрысціянінам, які ўцякаў ад пераследу ў Сірыі,  але не знайшоў прыстанак у Польшчы. 

Пахаваюць яго ў Беластоку на праваслаўных могілках, пакуль невядома ў якой царкве адбудзецца развітанне. Ісса па-арабску значыць Ісус.