У Беластоку пацверджаныя новыя варыянты каронавірусу



Мясцовыя навукоўцы атрымалі вынікі даследаванняў, якія праводзіліся ў групе з 69-ці пацыентаў з пазітыўным вынікам тэсту на каронавірус.

Пацыенты – з розных рэгіёнаў Падляшскага ваяводства. Вынікі здзівілі даследчыкаў, паколькі аналізы паказалі прысутнасць розных варыянтаў віруса SARS-CoV-2, у тым ліку брытанскі і паўднёва-афрыканскі, бельгійскі і расейскага паходжання – агулам 12 розных варыянтаў каронавірусу. Акрамя таго, новы, раней не выяўлены варыянт, які пакуль умоўна назвалі “падляшскім”.

Пакуль няма дадзеных, якія дазволяць ацаніць распаўсюджанасць новых варыянтаў небяспечнага віруса. Адзначаецца, што многія новыя варыянты, найперш брытанскі, здольныя распаўсюджвацца больш агрэсіўна.

Беларускае Радыё Рацыя