У Беластоку прайшла акцыя салідарнасці з казахскім народам



Прадстаўнікі беларускай дыяспары правялі ў Беластоку акцыю салідарнасці з казахскім народам.

Фота: Беларуская Дыяспара Беластока

Кажа прадстаўнік беларускай дыяспары ў Беластоку Ян Абадоўскі:

Сёння беларуская дыяспара разам з беларускімі дыяспарамі з Польшчы і Еўропы арганізавала міжнародную акцыю салідарнасці з казахскім народам, якія як і беларусы змагаюцца супраць дыктатуры. Мы сустрэліся, як заўсёды, на гарадскім пляжы Дайліды з бел-чырвона-белымі сцягамі, а таксама плакатамі ў падтрымку казахскага народу. Таксама былі плакаты супраць адпраўкі войскаў АДКБ у Казахстан. Таксама некалькі асобаў традыцыйна на знак салідарнасці выкупаліся ў ледзяной вадзе ў падтрымку смелых беларусаў, а таксама смелых казахаў.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле.
Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 271725092_141274954991412_7098447782300690939_n-1024x768.jpg
Фота: Беларуская Дыяспара Беластока

Беларускае Радыё Рацыя