У Беластоку прайшла акцыя збору подпісаў за міжнароднае непрызнанне Лукашэнкі



9-10 кастрычніка ў 12 розных гарадах Еўропы адбываліся міжнародныя акцыі падпісання петыцыі пра афіцыйнае непрызнанне Лукашэнкі і яго ўраду міжнароднай супольнасцю. У Беластоку ў нядзелю сонечным днём такая акцыя па зборы подпісаў праходзіла ў гарадскім парку на алеі Закаханых. Беларусы, якія былі змушаныя выехаць за межы сваёй краіны з-за пераследу і знаходзяцца зараз у Беластоку, збіралі подпісы сярод жыхароў цэнтру Падляшша. Акцыю адкрыў Ясь Абадоўскі. Мінакі жыва рэагавалі на збор подпісаў і падтрымлівалі беларусаў. Музычнае афармленне акцыі па збору подпісаў забяспечыў гурт „Belarusian Truestory”, які адмыслова прыехаў у Беласток. Гэты музычны калектыў утварыўся ў Варшаве з музыкаў, якія былі змушаны з’ехаць па палітычных прычынах. Belarusian Truestory выконваў у парку ведамыя беларускія хіты.

Сабраныя подпісы будуць пераданыя ў МЗС Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя

фота Ладзіка Майніча