Тадэвуш Трускаляскі: У новы навучальны год школа №4 і садок № 14 увойдуць як самастойныя адзінкі (абноўлена)



16-га лютага прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная беларускамоўнаму дзіцячаму садку №14 і пачатковай школе №4 у Беластоку, якія хочуць аб’яднаць у адзін комплекс.

Кажа ўдзельнік прэс-канферэнцыі прафесар Алег Латышонак:

– Поспех, але не назваў бы гэта перамогай, мы проста дамовіліся. Мушу сказаць, што прэзідэнт нарэшце прысвяціў нам вельмі многа часу, усе справы высветлілі. Прэзідэнт адступіў ад гэтай ініцыятывы і гэта было першым крокам да далейшых размоў, у такім сэнсе гэта наш поспех. Нашае асяроддзе, плюс польскія сябры, якія далучыліся, даюць надзею, што нашы справы будуць рашацца ў гэтым горадзе.

На прэс-канферэнцыі ў Беластоку Прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі абвясціў аб часовым адкладанні разгляду ідэі аб’яднання ў адзін комплекс дзіцячага садка № 14 і пачатковай школы № 4 Беластоку. Кажа Тадэвуш Трускаляскі:

Па словах Тадэвуша Трускаляскага, улады горада паспрабуюць вярнуцца да тэмы стварэння комплекса школы і садка пры ўмове жадання бацькоў, дзеці якіх вывучюць беларускую мову. Таксама былі агучаны планы па спрыянні агульнаму вывучэнню беларускай мовы і пошуку сродкаў горадам для правядзення рамонту будынкаў дзіцячага садка № 14 і пачатковай школы № 4 у Беластоку.

Радныя Мацей Бернацкі і Томаш Каліноўскі з платформы «Польшча 2050» падчас прэс-канферэнцыі ў Беластоку распавялі пра нязгоднаць большасці гарадской Рады з праектам злучэння дзіцячага садка № 14 з пачатковай школай № 4.

Пра ўласны ўнёсак у адхіленне праекту распавёў радны Мацей Бернацкі:

-Мы размаўлялі з прадстаўнікамі розных камітэтаў, з прадстаўнікамі розных аб’яднанняў. Яны супраць гэтай ідэі. Будзем іх падтрымліваць, будзем з імі супрацоўнічаць. Калі будзе ідэя развіцця гэтага садка, то мы, зразумела, за. Прэзідэнт мусіць гэты садок развіваць, каб кожны беларус, які тут асядзе, прыедзе сюды, будзе тут жыць, мог сваё дзіця запісаць у гэты садок.

Важнасць для гарадскіх уладаў у далейшым прыслухоўвацца да меркавання беларускай меншасці падкрэсліаў радны Томаш Каліноўскі:

– Сёння беларуская апазіцыя знаходзіцца ў цяні канфлікту ва Украіне. Сітуацыя вельмі драматычная. Шмат людзей уцякаюць з краіны. Яны шукаюць для сябе новага месца для жыцця, каб перачакаць, альбо застацца назаўжды. Беласток мог бы стаць такім месцам для іх. Гэта працавітыя людзі, выдатна адукаваныя. Яны маглі б тут асесці і вельмі шмат добрага ўнесці ў развіццё нашага горада, нашага грамадства.

Па словах радных Руху «Польшча 2050», яны плануюць наладзіць супольную працу з прадстаўнікамі беларускай нацыянальнай меншасці горада, каб развіваць і школу, і садок для бесперашкоднага вывучэння беларускай мовы.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

[manual_related_posts]