У Беластоку прайшло Свята беларускай культуры



У Беластоку прайшло традыцыйнае Свята беларускай культуры. Гарадское свята, якое праходзіла ў парку Планты, было арганізаванае Беларускім грамадска-культурным таварыствам.

Адметнасць правядзення яго ў гэтым годзе была ў тым, што да ўдзелу ў фестывалі не былі запрошаныя прадстаўнікі афіцыйных уладаў з Беларусі. Таксама не запрашаліся ў гэтым годзе на свята і самадзейныя калектывы з Беларусі з-за складанай палітычнай сітуацыі ў рэгіёне.

Кіраўнік Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку Васіль Сегень, спадзяецца на тое, што ў Беларусі адбудуцца пэўныя змены і даўнія сябры Свята беларускай культуры ў Беластоку змогуць зноў тут выступаць.

– Беларускія калектывы не запрагаем пасля таго, як адбыліся сумнавядомыя падзеі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Гэта ў нейкай ступені для нас пэўная страта, што не можам пабачыцца з нашымі сябрамі і калектывамі з Беларусі. Геапалітычная сітуацыя не спрыяе нашым добрым адносінам з калектывамі з Беларусі. Спадзяёмся, што прыйдзе час, калі ўсё гэта наладзіцца і кантакты вернуцца і будзем зноў цешыцца супрацай з культурнай Рэспублікай Беларусь.

Ну а ў гэтым годзе Свята беларускай культуры ў Беластоку ўдалося арганізаваць сіламі беларускіх калектываў выключна з Падляшша. На сцэну выходзілі артысты з Беластока, Бельска-Падляшскага, Гайнаўкі, Гарадка, Маліннік, Канюк, Чыжоў, Грабаўкі і Міхалова. Завяршылі свята любімыя на Падляшшы беларускія калектывы „Прымакі” і „АС”.

Цалкам матэрыял у далучаным файле

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]