У Беластоку прайшло Свята беларускай культуры



На адкрытай сцэне на Плантах прэзентавалі сябе салісты і ансамблі з Падляшша, але таксама госці з Беларусі.

З танцавальнай праграмай выступіў дзіцячы калектыў “Падляшскі вянок”, згуртаваны пры беластоцкім аб’яднанні «АБ-БА». Гэта вялікі гонар выступаць перад такой вялікай беластоцкай публікай, кажа мастацкі кіраўнік калектыва Аксана Прус.

– Многа людзей, такіх звычайных гледачоў з Беластока нас наогул не бачылі, бо мы заўсёды выступалі на закрытых пляцоўках. На такім свяце мы ўпершыню. Паказалі твар нашага калектыва – вялікую танцавальную кампазіцыю “Падляшскі вянок”, з якой мы выступалі ў Гародні на фестывалі і нават прывезлі кубак з фестывалю харэаграфіі.

Свята беларускай культуры – гэта таксама нагода, каб сустрэцца з беларускімі пісьменнікамі і іх новымі выданнямі. Апрача таго, свае вырабы прэзентавалі народныя майстры: гэта абрадавыя ручнікі, плеценыя кошыкі і карціны. Галаканцэрт завершыў ансамбль беларускай песні “Церніца” з Менска.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота radio.bialystok.pl