У Беластоку прайшоў агляд каляднай песні



Дваццаць восем калектываў з усяго Падляшша сустрэліся на супольным калядаванні. Васямнаццаты раз у Беластоку прайшло мерапрыемства «Гвязда і Калядка».

На сцэне прэзентаваліся каляднікі ад прадшкольнага ўзросту па самых пажылых выканаўцаў. Мерапрыемства спалучае пакаленні ў адной прыгожай традыцыі.

— Беластоцкі агляд калядак гэта свята на ўсё Падляшша, бо тут збіраюцца ўсе нашы групы, калядныя хоры, весяляць публіку тэлебачанне і ўсё калядкамі. Дзякуй Богу, гэта цешыць душу, што яшчэ такое ў нас ёсць, бо на Захадзе гэтага ўжо няма, а шкада.

— Калі чалавек выйдзе і паспявае беларускі песні, дык сэрцам інакш пачуваецца ўвесь тыдзень. А калі мы можам сустракацца з іншымі калектывамі на розных мерапрыемствах, тады яшчэ лепш.

Віцэ-старшыня Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

— І нам вельмі прыемна, што мы гэтым аглядам можам  працягнуць яшчэ святочны час, разам спяваць гэтыя калядныя песні, каб на душы ў нас было вельмі радасна, весела з нагоды Нараджэння Гасподняга.

«Гвязда і калядка» — гэта першае мерапрыемства з якога пачынаецца культурны каляндар Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя