У Беластоку прайшоў агляд каляднай песні



Больш за трыццаць беларускіх гуртоў з Падляшша можна было пачуць на канцэрце “Гвязда і калядка”.

Гэты папулярны агляд каляднай песні прайшоў у Беластоку ўжо шаснаццаты раз. На сцэне былога гарнізоннага клуба выступалі беларускія калектывы з цэлага Падляшскага ваяводства.

–  Вядома, гэтую традыцыю трэба захаваць і працягнуць, бо многае забываецца. Асабліва ў гарадах. Таму трэба ім паказаць, што гэта ёсць і павінна існаваць.

–  Такія маленькія дзеткі – 4 і 5 годзікаў – спяваюць. І гэта мяне вельмі цешыць. Яны і словы калядак ведаюць, і мелодыю. Думаю, яны будуць працягваць гэта.

Агляд беларускіх калядак арганізуецца Беларускім грамадска-культурным таварыствам у Польшчы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтаркі