У Беластоку прайшоў фестываль „Беларуская песня”



XXVI фестываль „Беларуская песня” завяршыўся ў Падляшскай оперы і філармоніі.

Гэтая важная для Падляшша культурная падзея штогод яднае знаўцаў ды аматараў беларускай песні, таленавітых выканаўцаў з розных куточкаў Падляшша ды гасцей з Беларусі. Штогод да мерапрыемства далучаецца новая моладзь. А гэта азначае, што ў фестываля і беларускай песні на Падляшшы ёсць будучыня, кажуць удзельніца Алена Шчыгол і намеснік страшыні галоўнага ўпраўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень:

– Нас вельмі радуе асабліва моладзь, якая выступае на нашым фестывалі. Яна падрыхтаваная інструктарамі вельмі прафесійна, што ўносіць пэўную якасць у фестываль. 

– Мой калектыў – гэта маладыя жанчыны, я іх лічу моладдзю. Я іх настаўніца, гэта ўсе мае вучаніцы. Яны маюць маленькіх дзецей, якія праз некалькі год таксама выйдуць на сцэну.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства. Канцэрты  адбыліся дзякуючы падтрымцы Еўрапейскага цэнтра мастацтваў у Беластоку.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя