У Беластоку прайшоў кангрэс Сведак Іеговы



«Не здавайся!» — Пад такім дэвізам у Беластоку прайшоў кангрэс сведак Іеговы. Арганізатары традыцыйна рабілі акцэнт на чытанні Бібліі і на ўсведамленні пазіцыі чалавека ў сучаснасці. Прадстаўнік кангрэсу па сувязях з прэсай Мацей Оўсяк пракаментаваў і тое, як польскія сведкі Еговы паставіліся да забароны сваёй рэлігійнай арганізацыі ў Расеі.

Сведкі Іеговы ва ўсім свеце моцна непакояцца з нагоды таго, што адбываецца ў нашых аднаверцамі. Нейкі час таму наша грамада прымала ўдзел у адмысловай кампаніі пісання лістоў да расейскіх уладаў, каб заступіцца за нашых аднаверцаў, просячы пар справядлівы вырак па іх справе. Нас вельмі непакоіць, што суд выдаў неспрыяльны вырак. Мы усведамляем тое, што не коны разумее Сведкаў Іеговы, але нягледзячы на гэта далей хочам ісці да людзей з пазітыўным настроем. Так, як гэта рабіў Ісус Хрыстос.

Кангрэс сведкаў Іеговы праходзіў на гарадскім стадыёне ў Беластоку тры дні. За гэты час прысутныя слухалі лекцыі, глядзелі тэматычныя фільмы, а новыя сябры арганізацыі прынялі хрост.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота аўтара