У Беластоку праходзiць акцыя „Марш нацыяналістаў: „Праца ў Польшчы для палякаў”



У Беластоку праходзіць акцыя „Марш нацыяналістаў: „Праца ў Польшчы для палякаў”. Яны выступаюць супраць „хвалі імігрантаў” і „смеццевых умоў працы”, прадыктаваных працадаўцамі падчас пандэміі.

Нацыяналісты з Беластока і ўсёй Польшчы пройдуць вуліцамі сталіцы Падляшша, каб прадэманстраваць сваю незадаволенасць – на іх думку – „ганебнай сітуацыяй, у якой знаходзіцца польскі рабочы”. Палiцыя заклiкала ўдзельнікаў несанкцыянаванай акцыі разысціся.

Беларускае Радыё Рацыя