У Беластоку праходзіць інгрэс арцыбіскупа Тадэуша Войды



У Беластоку праходзіць інгрэс – цырымонія кананічнага ўступлення ў пасаду арцыбіскупа Тадэуша Войды. Высвячэнне ў стан біскупа прыме ад прэфекта Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў кардынала Fernando Filoni. На ўрачыстасці з’ехаліся прадстаўнікі Касцёла з розных краін.

На ўрачыстасці прысутнічае таксама Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

– Мы маем супольную гісторыю, вельмі багатую – гэта Віленская мітраполія. І сёння з гэтай мітраполіі тры дыяцэзіі – Віленская, Беластоцкая і Гарадзенская. І кожная ў іншай краіне – Літва, Беларусь і Польшча. Гэта найбліжэйшыя суседзі. Нам да Беластока 80 кіламетраў. Таму маем супольныя традыцыі і звычаі. Вельмі прыемна быць тут.

Арцыбіскуп Тадэуш Войда супрацоўнічаў з трыма Папамі рымскімі Янам Паўлам ІІ, Бенедыктам XVI і Францішкам.

Арцыбіскуп Тадэуш Войда будзе пятым мітрапалітам беластоцкай архідыяцэзіі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі