У Беластоку прайшоў міжнародны дзень салідарнасці журналістаў (абноўлена)



Акцыя доўжылася гадзіну.

Падчас акцыі выступіў старшыня ўправы Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа:

„З прыходам Лукашэнкі пачалі знікаць журналісты, з прыходам Лукашэнкі загінулі і памерлі многія журналісты. Закрываліся газеты ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. І гэта ёсць менавіта тая рэальнасць. Гэты дыктатарскі рэжым робіць усё, каб мець толькі адно – мець беларускую дзяржаву, як сваю ўласнасць, гандляваць незалежнасцю Беларусі і прадаваць яе”.

Гучаць заклікі нястомна змагацца з дыктатурай праз грамадскі актывізм. Журналісты – не злачынцы! Жыве Беларусь – гукае вечаровы пляц Беластоку.

*** У межах Дня вайсковай славы, ня лішнім будзе сказаць, што незалежныя журналісты Беларусі могуць лічыцца сапраўднымі ваярамі.

Санкцыянаваны мітынг у гонар Міжнароднага дня салідарнасці журналістаў завяршыўся агульным спевам „Мы беларусы”.

Агулам прыняло ўдзел каля 70 чалавек, сярод іх прадстаўнікі польскіх СМІ.

***

Адбываецца прамое ўключэнне Radio97

Прысутныя кажуць словы салідарнасці беларускім журналістам.

Якуб Медэк, радыё ТОК FM: Салідарны з беларускімі калегамі!!!

Павел Чабэк, польскі журналіст: У гэтым годзе удалося правесці канцэрт у падтрымку беларусаў, у тым ліку незалежных журналістаў, якія праявілі адвагу і заплацілі высокую цану за свабоду слова.

***

Уладзімір Лапцэвіч, журналіст з Магілёва: „Сотні журналістаў былі вымушаны пакінуць Беларусь. Кейс Менскай праўды”, якая дапусціла спробу распальвання рэлігійнай варожасці, паказаў, якія журналісты засталіся ў краіне”.

Міжнародная падтрымка вельмі важная для Беларусі, што б не падавалася асобным актарам палітыкі. Наша краіна не мае эфектыўнай зброі і арміі, наша сіла – ў свабодзе слова”.

***

Слова ўзяў Мацей Халадоўскі з газеты Выборчай Wyborcza: „Лукашэнка баіцца незалежных журналістаў, як і ўсе дыктатары. Мае калегі з Беларусі ў такіх варунках геніяльна выконвалі свае функцыі. маю надзею, што ў Беларусі атрымаецца ўтрымаць дэмакратыю”.

***

Зьміцер Косцін з Польскага Радыё зачытаў поўны спіс журналістаў Беларусі, якія падвергнулася арыштам і зняволення. Многія прысутныя прыйшлі на акцыю, заклеіўшы сабе рот, каб нагадаць пра адсутнасць свабоды слова ў Беларусі.

***

Суполкі беларускіх дыяспараў у многіх краінах ладзяць сумесныя мерапрыемствы на цэнтральных плошчах і вуліцах еўрапейскіх гарадоў, каб выказаць сваю павагу і салідарнасць з журналістамі і падкрэсліць свой уклад у беларускую рэвалюцыю. У гэты дзень журналісты салідарна выходзяць на вуліцы Беластока, Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Прагі.

Гучаць заклікі нястомна змагацца з дыктатурай праз грамадскі актывізм.

Журналісты – не злачынцы! Жыве Беларусь – гукае вечаровы пляц Беластоку.

Беларуская дыяспара ў Беластоку  актыўна ўдзельнічае у гэтай акцыі,  і адкрыта падтрымлівае сваіх беларускіх калег. 

Фота Вольгі Сямашкі і Ладзіка Майніча