У Беластоку прэзентавалі кнігу „Sztuka przetrwania”



У Беластоку прайшла прэзентацыя кнігі „Sztuka przetrwania” Войцеха Кананьчука. Кніга змяшчае дванаццаць гісторый людзей, якіх дэпартавалі ў Сібір з Бельскага павета ў 1940–1941 гадах.

У ёй паказаны лёсы прадстаўнікоў усіх даваенных жыхароў гэтага рэгіёна: памешчыкаў, леснікоў, яўрэйскіх гандляроў, настаўнікаў, а таксама заможных і бедных сялянаў. Мікрагісторыя гэтага рэгіёна паказвае лёс грамадзян Польшчы падчас савецкай акупацыі, кажа Войцех Кананьчук:

– Паводле нашых ацэнак, каля 5% Бельскага павета і каля 10% Бельскага павета. Гэта вельмі важна і важна падкрэсліваць, што гэта датычыла ўсіх слаёў грамадства, як інтэлігенцыі так і бяднейшых. Машына савецкага аўтарытарызму закранула амаль усіх. Гэта вельмі добра бачна на прыкладзе вёсак Падляшша, як каталіцкіх так і праваслаўных. Амаль з кожнай меншай ці большай мясцовасці адна ці некалькі сем’яў траплялі ў Сібір.

Прэзентацыя кнігі прымеркавана да 80-годдзя першай масавай дэпартацыі польскіх грамадзянаў у Сібір. Падляшская кнігарня арганізавала мерапрыемства сумесна з беластоцкім аддзяленнем Інстытута нацыянальнай памяці.

Беларускае Радыё Рацыя