У Беластоку пройдуць XIX Дні культуры крэсаў



Кірмаш, выставы, сустрэчы і размовы. На выхадных у Беластоку пачнуцца XIX Дні культуры крэсаў. Ужо традыцыйна мерапрыемства распачне канцэрт у Падляшскай філармоніі. Аднак, як падкрэслівае старшыня Таварыства сяброў Гародні і Вільні Рафал Церняк, у рамках фестывалю адбудзецца яшчэ шмат цікавых мерапрыемстваў.

XIX Дні культуры крэсаў – гэта перадусім культурная імпрэза. Пачынаем з канцэрта. У гэтым годзе выступяць 2 гурты: «Егоза» з Віцебска і «Вярба» з Менска. Гэты канцэрт пройдзе ўжо ў гэтую суботу. А ў нядзелю найбольшай імпрэзай будзе Казюковы кірмаш – віленская традыцыя, перанесеная на беластоцкі грунт. Казюк заўсёды быў веснікам вясны, а сёлета яе асабліва патрабуем.

XIX Дні культуры крэсаў будуць працягвацца да 19 сакавіка. Мерапрыемства завершыцца святкаваннем імянін маршалка Юзэфа Пілсудскага. Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Таварыства сяброў Гародні і Вільні, а таксама Фонд у карысць дзяцей з Гарадзеншчыны.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота: Аnatol Chomicz

[manual_related_posts]