У Беластоку пройдзе чарговая акцыя салідарнасці з Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам



У бліжэйшую нядзелю 24 кастрычніка ў 12 гадзінаў у скверы ля помніка Ежы Папялушку пройдзе акцыя салідарнасці са зняволенымі прадстаўнікамі польскай меншасці ў Беларусі Анжалікай Борыс і Анджэем Пачобутам.

Лідары палякаў у Беларусі знаходзяцца ў зняволенні, ім інкрымінуюць рэабілітацыю нацызма. Па гэтым артыкуле ім пагражае ад 5 да 12 гадоў зняволення.

Акцыю салідарнасці ладзяць Саюз палякаў у Беларусі і падляшскае аддзяленне таварыства «Польская супольнасць» у Беластоку.

Беларускае Радыё Рацыя