У Беластоку пройдзе чарговая акцыя салідарнасці з беларусамі



У Беластоку пройдзе акцыя салідарнасці да гадавіны затрымання аўтара YouTube-канала „Краіна да жыцця”, мужа Святланы Ціханоўскай Сяргея Ціханоўскага.

29 траўня мінае роўна год з моманту яго арышту, нагадвае адна з арганізатараў акцыі, прадстаўніца беларускай дыяспары ў Беластоку Наталля Сцепанцова:

– 29 траўня Святлана Ціханоўская аб’явіла днём інтэрнацыянальнай салідарнасці з Беларуссю. У сувязі з гэтым, а таксама ў сувязі з апошнімі падзеямі, якія адбыліся ў Беларусі, і якія можна назваць чорным тыднем у нашай краіне, беларуская дыяспара ў Беластоку 29 траўня ў 17.00 праводзіць акцыю пратэсту перад Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Беластоку на вуліцы Элекртычнай, 9.

Арганізатары акцыі адзначаюць, што апошні тыдзень узрушыў не толькі беларусаў, але і неабыякавых людзей з усяго свету. Таму на акцыі салідарнасці між іншым будуць узнятыя такія тэмы як: смерць у турме палітвязня Вітольда Ашурка, прымусовае перанакіраванне ў Менск самалёта кампаніі Ryanair Афіны-Вільня і арышт блогера Рамана Пратасевіча, пераслед журналістаў партала tut.by ды іншыя.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]