У Беластоку пройдзе фінал фестывалю “Беларуская песня – 2020”



У першым конкурсе, які прайшоў у 1970 годзе, прынялі ўдзел 6 калектываў. Сёння гэта адно з найбольш значных і важных культурных мерапрыемстваў не толькі для беларускай нацыянальнай меншасці, але і для жыхароў  Падляшскага ваяводства.

Ужо заўтра, 16 лютага,  у Беластоку адбудзецца фінал 27-га Агульнапольскага фестывалю “Беларуская песня – 2020”. Гала канцэрт фестывалю пройдзе 20 лютага ў Падляшскай оперы і філармоніі.

Як падкрэслівае старшыня Беларусккага грамадска-культурнага таварыства Янка Сычэўскі, фестываль гэта адказ на культурныя патрэбы беларусаў Падляшша:

– У 1970 годзе мы распачалі гэтую ідэю, каб культываваць добрую беларускую песню сярод беларускага народа. І да гэтай пары трымаемся гэтага прынцыпу, і ў рангу фестывалю ўжо 27 гадоў.

Арганізатарам фестывалю з’яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя