У Беластоку пройдзе сусветны праект Model United Nations



Генеральная Асамблея Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Беластоку? Маладыя людзі з розных краінаў свету ў сакавіку прыедуць на Падляшша, каб дыскутаваць пра будучыню свету. Тут у мясцовым універсітэце пройдзе імітацыя Генеральнай Асамблеі ААН з удзелам моладзі. Ужо сваю прысутнасць заявілі маладыя людзі з Украіны, Турцыі, Італіі, Вялікабрытаніі, Узбекістана ды Канады. Праект Model United Nations – гэта папулярныя ў цэлым свеце імітацыя канферэнцыі ААН, у час якой моладзь прадстаўяе выбраныя краіны, кажа арганізатар мерапрыемства доктар Яцэк Бжазоўскі з Універсітэта ў Беластоку.

– Кожны з тых, хто будзе прымаць удзел у праекце, не будзе прадстаўляць сваю краіну. Гэта вельмі цікава, бо патрабуе пошуку дадатковых ведаў, вырашэння актуальных праблем.  

Імітацыя Генеральнай Асамблеі ААН адбудзецца з 2 па 5 сакавіка. Надалей можна рэгістравацца на мерапрыемства ажно да 1 сакавіка. Арганізатары запрашаюць маладых людзей з усіх краінаў свету.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота whd.ru