У Беластоку – восеньскі кірмаш



Традыцыйныя каўбасы і сыры, хлеб і мёд, прыправы і разнастайныя вырабы рукадзелля – усё гэта можна набыць на традыцыйным восеньскім кірмашы ў Беластоку, які пачаўся ў сераду, 27 верасня.

 Мэта кірмашу – прасоўванне і захаванне культурнай спадчыны розных рэгіёнаў Польшчы. Разам з тым, там можна пабачыць гасцей з Украіны, Беларусі і Літвы.

Восеньскі кірмаш працягнецца да 1 кастрычніка, будзе працаваць ад 10.00 да 18.00.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы