У Беластоку прыгадалі Веслава Шыманскага



У межах сустрэч „Чытальня слоў” у Беластоку прайшла літаратурная вечарына прысвечаная памяці Веслава Шыманскага, які быў журналістам, вядучым культурніцкіх перадач, аўтарам шматлікіх рэпартажаў на Польскім Радыё Беласток.

Веслаў Шыманскі – гэта таксама аўтар шматлікіх томікаў паэзіі, якія атрымалі прэстыжныя ўзнагароды. Падчас сустрэчы прайшла прэзентацыя кнігі „Літаратура і радыё. Веслаў Шыманскі” аўтарства Дароты Сакалоўскай і Януша Тараненкі:

– Гэта кніга з’яўляецца крыніцай інфармацыі пра Веслава, які быў маім радыйным прыяцелем. Гэты чалавек пакінуў нас заўчасна, бо шмат яшчэ мог зрабіць і пакінуць пасля сябе. Нашыя слухачы прыгадваюць нам пра тое, што памятаюць Веслава, як журналіста і літаратара. Мы хацелі пакінуць след, каб было вядома, што гэта была важная постаць у Беластоку. Гэта кніга прыгадвае пра творчасць Веслава, гэта кніга Веслава Шыманскага.

Кнігу можна будзе набыць на чарговай сустрэчы з цыкла „Чытальня слоў”, якая адбудзецца 6 лютага „У старым кафэ” ў Беластроку.

DSC05375

DSC05380

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя