У Беластоку распачаўся фестываль «Усход Культуры»



Культура, але таксама дэкларацыя больш цеснага супрацоўніцтва. У Беластоку распачаўся фестываль «Усход Культуры». Ён адначасова праходзіць ў трох усходніх гарадах Польшчы: Люблін, Жэшув і Беласток. У сталіцы Падляшша праходзіць яго завяршальны этап, які называецца «Усход культуры: іншае вымярэнне». Што ўкладаюць арганізатары ў назву гэтага дадатку – на інаўгурацыйнай канферэнцыі патлумачыў віцэ-прэзідэнт Беластока Рафал Рудніцкі.

„Дзякуючы таму, што Беласток мае такі шматнацыянальны, шматкультурны і шматканфесійны характар, можна  пазнаёміцца з культурай іншых народаў і рэлігій на працягу тых некалькі дзён, якія мы правядзем тут, на „Усходзе культуры”.

Беласток вітае гасцей з усёй Польшчы, а таксама з партнёрскіх гарадоў. Пра гэта кажа прэзідэнт горада Жэшув Конрад Фіёлек, які прыехаў не толькі на фестываль, але і каб задэклараваць супрацоўніцтва двух гарадоў ва усходняй частцы Польшчы.

„Мой асабісты візіт у беластоцкі аддзел „Усходу культуры”, – гэта відавочны сігнал нашага горада аб тым, што мы ставімся да супрацоўніцтва з Беластокам і Люблінам сапраўды стратэгічна. Шматбаковае супрацоўніцтва – перш за ўсё ў самым важным вымярэнні, якое, на маю думку, агульнае для нашых гарадоў: у культурным. Ва ўсіх нашых гарадах і ва ўсіх нашых рэгіёнах ёсць чым пахваліцца з пункту гледжання культурнай і мастацкай спадчыны”.

Фестываль «Усход культуры. Іншае вымярэнне» завяршальная летняя частка імпрэзаў, якія ў яго рамках праходзяць ў трох гарадах. У Беластоку – запланавана багата падзеяў, іх расклад на сайце беластоцкага асяродка культуры, а таксама у сацыяльных сетках.

Беларускае Радыё Рацыя