У Беластоку рыхтуецца чарговы Усходні эканамічны кангрэс



У кастрычніку ў Беластоку адбудзецца Усходні эканамічны кангрэс. Гэта найбольшае падобнае мерапрыемства на Падляшшы, якое пройдзе пад дэвізам “Тут сустракаецца Захад і Усход”. Галоўнай ідэяй кангрэсу з’яўляецца прэзентацыя эканамічнага патэнцыялу польскага ўсходняга рэгіёну, яго ацэнка як пасярэдніка ў адносінах паміж Усходам і Захадам Еўропы.

Паводле ініцыятара і арганізатара кангрэса Войцеха Кусьпіка, вельмі важны абмен думкамі і кантакты паміж прадпрымальнікамі, пасля якіх з’яўляюцца канкрэтныя бізнес-праекты:

– У мінулым годзе было 1500 гасцей, і кожны з тых гасцей меў па некалькі сустрэч. Таму тут за два дні адбываецца недзе 10 тысяч сустрэч. Спадзяемся, што па выніку гэтых сустрэч нараджаюцца канкрэтныя гаспадарчыя праекты, якія затым тут рэалізуюцца – на Падляшшы і ў Беластоку.  

 Усходні эканамічны кангрэс у Беластоку адбудзецца 3 і 4 кастрычніка ў будынку Падляшскай оперы і філармоніі. Двухдзённая серыя дэбатаў, сустрэч і суправаджальных мерапрыемстваў пройдзе з удзелам гасцей з Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны, краін Еўропы.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя