У Беластоку стартуе фестываль «Up To Date»



Амаль 40 выканаўцаў, чатыры сцэны і два дні добрай музыкі. Ужо сёння пачынаецца адзін з найбольш арыгінальных у Польшчы і самы вялікі рэп-тэхна фестываль на ўсход ад Віслы – «Up To Date».

bialystok630

Сёння на дзвюх сцэнах на гарадскім стадыёне і на сцэне ў Палацы Браніцкіх выступяць такія зоркі, як Łona, Webber, VSCHOOD ды эстонская суперзорка рэпу Tommy Cash ды іншыя. Гасцей фестывалю чакаюць многія неспадзяванкі, звязаныя, між іншым, з новым месцам, дзе адбываецца мерапрыемства. Расказвае дырэктар фестывалю Енджэй Дандзіла.

– Фестываль “Up To Date” – гэта вялікія змены. Галоўныя падзеі фестывалю адбудуцца на гарадскім стадыёне. Сталым элементам ёсць супраца з Падляшскай операй і філармоніяй. Першы дзень гэтага фестывалю пройдзе ў галоўнай залі Палаца Браніцкіх, што нас вельмі цешыць, бо гэта добрае месца для прэзентацыі выдатнай музыкі, якую будзем пускаць.

Фкстываль “Up To Date” пройдзе на гарадскім стадыёне, у Падляшскай оперы і ў галоўнай залі Палаца Браніцкіх. Адной з навінак сёлетняга фестывалю ёсць бясплатны ўваход для меламанаў, якім звыш 50 гадоў.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота muno.pl

[manual_related_posts]