У Беластоку створаны Інстытут гарадскіх ініцыятыў
Год таму
Арганізацыя збіраецца дапамагаць жыхарам горада ў рэалізацыі грамадскіх ініцыятыў.
Як кажа сябра інстытута Анна Лушынска, арганізацыя адкрыта да ініцыятыў і прапаноў у розных сферах і ад прадстаўнікоў розных супольнасцяў ды нацменшасцяў:
– Таксама беларускія арганізацыі ці беларускія дзеячы могуць звяртацца да нас з прапановамі, з пытаннямі. Кожны хоча чагосьці для сябе, для свайго рэгіёна, свайго горада, сваёй малой айчыны. Калі дзейнічаем разам, то можна зрабіць вельмі шмат.
Сярод чальцоў: юрыст, культурная дзеячка, архітэктар ды прадстаўнікі трэцяга сектара.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя