У Беластоку – Святаянскі кірмаш



На плошчы перад Ратушай стартаваў беластоцкі Святаянскі кірмаш. Свае вырабы прапануюць творцы з Падляшша ды ўсяе Польшчы, а таксама госці з Літвы і Беларусі.

Наведвальнікам прапануюць прадукты рэгіянальнай кухні, рукадзелле, вырабы з дрэва, лазы, кераміку, мастацкае кавальства і тканіны. 

Кірмаш можна адведаць да 16-ай гадзіны. Традыцыя беластоцкага Святаянскага кірмашу бярэ свае пачаткі з XVIII стагоддзя, калі вялікі гетман каронны Ян Клеменс Браніцкі атрымаў ад караля прывілею ладжання такога кірмашу.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Васіля Кроквы